Отчёты по мероприятиям - Хабовичская СШ
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Отчёты по мероприятиям

22.02.2020

Мерапрыемствы суботняга дня

Квест –гульня ”Крыніца жыцця”

Мэта :пабудзіць удзельнікаў да думкі,лагічнага мыслення,выклікаць цікавасць да вывучэння беларускай мовы,захапіць хараством беларускага слова.

Сэнс квест –гульні ў тым ,што першая літара адпавядае парадкаваму нумару ў алфавіце.

Першае слова пачынаецца з літары “а”,другое з “б” ,трэцяе з “в” і гд. Такім чынам, дзеці маюць падказку,адгадваючы словы,калі запомняць нумар задання і суаднясуць яго з літарай алфавіта.Заданні выконваліся камандамі.Пасля выканання першага тура дзецям прапанаваўся перапынак,у час якога разведчыкі развучылі цікавую гульню “Радуйся”.Усе атрымалі салодкія прызы.Гульня выклікала цікавасць да беларускай мовы.

Гульня –віктарына для пачатковых класаў    “ Беларуская скарбонка”

Мэта:выклікаць цікавасць да беларускай мовы.

Спачатку дзеці чыталі вершы на беларускай мове,затым прымалі ўдзел у конкурсах :”Назаві адным словам”, ”Складзі прыказку”,”Пагуляем у рыфмы”,Загадкі пытанні”,”Скарагаворкі”.Дзеці прымалі актыўны ўдзел у прапанаваных конкурсах,паказалі нядрэнныя веды пры адказах на пытанні.

Фотоматериалы