Цели и задачи - Хабовичская СШ
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Цели и задачи


 Мэта:

Забеспячэнне даступнасці і якасці адукацыі праз павышэнне ўзроўню падрыхтоўкі кожнага навучэнца ў адпаведнасці з запатрабаваннямі грамадства, адукацыйнымі запытамі вучняў і іх законных прадстаўнікоў.

 

 

        Задачы:

   забяспечыць кожнаму вучню дастойную адукацыю, праз выкарыстанне дзейнасных сродкаў вучэбна-пазнавальнай дзейнасці навучыць дзяцей жыццёваму самавызначэнню, даўшы для гэтага неабходныя веды, навыкі і каштоўнасныя арыенціры;

 

           актывізаваць кантроль за забеспячэннем бяспекі адукацыйнага працэсу, захаваннем здароўезберажэння ва ўрочны і пазаўрочны час;

 

        павысіць узровень падрыхтоўкі  высокаматываваных вучняў да прадметных алімпіяд і конкурсаў даследчых работ праз  якасную арганізацыю правядзення вучэбных, факультатыўных, стымулюючых заняткаў і пазаўрочную дзейнасць;

 

       фарміраваць у навучэнцаў  асновы здаровага ладу жыцця, грамадзянскасці, патрыятызму, духоўна-маральных каштоўнасцей, каштоўнасных адносін да працы, працоўных навыкаў, гатоўнасці і матывацыі да працоўнай дзейнасці на ўсіх этапах адукацыйнага працэсу; 

 

         прадоўжыць работу па абнаўленні матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы адукацыі праз развіццё пазабюджэтнай дзейнасці і дабарачыннай дапамогі.