Архив новостей - Хабовичская СШ
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

21.02.2022

Да Дня роднай мовы

21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Абвешчаны ён у лістападзе 1999 года рашэннем 30-й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА з мэтай абароны моўнай і культурнай разнастайнасці. Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. І беларусы не выключэнне. Нам у спадчыну засталася ўнікальная мова – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, старажытная і сучасная. Праводзілася акцыя "Чытаем, размаўляем, спяваем па-беларуску". Наша школа таксама прыняла актыўны ўдзел! Ужо ў 8:50 раніцы была сабрана лінейка, дзе абвяшчаўся план мерапрыемства. На перапынках гучалі аўтарскія і народныя беларускія песні, каб стварыць яскравую атмасферу. Вучні з задавальненнем пакідалі свае запісы на плакаце "Маё любімае слова на роднай мове".

На трэцім перапынку адбыўся конкурс чытачоў вершаў для вучняў 6-10 класаў.

Малодшыя дзеці таксама падтрымалі акцыю! Сярод вучняў пачатковых класаў адбыўся турнір знаўцаў бларускай мовы "Свая гульня".

Не застаўся ўбаку і дзіцячы садок. Выхавацелі правялі для дзетак дыдактычныя гульні ("Апранайся па-беларуску" і інш.) і экскурсію ў школьны музей.

Фотоматериалы