Справаздачы па мерапрыемствах - Хабовичская СШ
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Справаздачы па мерапрыемствах

19.02.22

19.02.2022 для пашырэння ўяўленняў вучняў пра беларускія народныя традыцыі, фальклор, сучасную культуру для вучняў быў праведзены музычны квэст «Беларускія народныя песні», які садзейнічаў выхаванню патрыятызму і спрыяў развіццю музыкальнага слыху, эмацыянальнай сферы.

Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы 19 лютага для вучняў пачатковых класаў прайшла віктарына "Беларуская скарбонка". Дзеці знаёміліся са "скарбамі" беларускай мовы: прыказкамі і прымаўкамі, загадкамі, скорагаворкамі і казкамі. Вучні размаўлялі па-беларуску, чыталі на памяць вершы на беларускай мове. Мерапрыемства прайшло цікава і пазнавальна, вучні паказалі добрыя веды, былі актыўнымі.

Фотаматэрыялы