ГУО «Хабовіцкая сярэдняя школа»
2024 – 2025 навучальны год
Пратакол №1
пасяджэння папячыцельскага савета
ад 07.10.2024
Членаўсавета – 10
Прысутнічала – 10
Запрошаныя: дырэктар, заггас
Павестка дня:
- Зацвярджэнне складу папячыцельскага савета.
2. Зацвярджэнне плана работы папячыцельскага савета на 2024-2025навучальны год.
3. Падвядзенне фінансавых вынікаў цякучага рамонту памяшканняў, праведзеных у летні перыяд 2024 года.
4. Абмеркаванне арганізацыі і падрыхтоўкі ўмоў для выхаванцаў установы.
1. СЛУХАЛІ:
Царык Л.А., старшыню папячыцельскага савета, якая пазнаёміла членаў ПС са зменамі ў складзе савета. У сувязі з тым, што з установы выбылі вучні, бацькі якіх з’яўляліся членамі ПС, адбыліся змены. Людміла Аляксандраўна прапанавала ўключыць у склад савета Турубчука Сяргея Анатольевіча, бацьку Турубчук Аліны Анатольеўны, вучаніцы 9 класа, і Турубчука Аляксандра Анатольевіча, вучня 6 класа.
РАШЫЛІ:
1. Зацвердзіць склад папячыцельскага савета на 2024/2025 навучальны год
2. СЛУХАЛІ:
Царык Л.А., старшыню папячыцельскага савета. Яна пазнаёміла з праектам плана работы папячыцельскага савета.
Рашылі:
Прыняць прапанаваны план работы папячыцельскага саветаДУА «Хабовіцкая сярэдняя школа»
Галасавалі:
За- 10
Супраць – 0
3. СЛУХАЛІ:
Царык Л.А., старшыню папячыцельскага савета, якая праінфарміравалапрысутных аб аб’ёме аказанай дапамогі прыпадрыхтоўцы школы да новага навучальнага года: вырошчванне і размнажэнне шматгадовых раслін для азелянення школьнай тэрыторыі, матэрыяльная дапамога пры правядзенні касметычнага рамонту школы.
Балановіч Н.М., заггас, расказала,якая работа была праведзена ў летні перыяд, якая сума затрачана на рамонт школы. Адзначыла, што ўгэтым навучальным годзе прышкольны участак (агарод) дае магчымасць вырошчваць гародніну сваімі сіламі для патанненняхарчавання.
РАШЫЛІ:
- Адзначыць здавальняючую работу пааказаннідапамогі школе пры
падрыхтоўцы да новага навучальнага года.
- Аказваць дапамогугароднінай па меры неабходнасці.
4. СЛУХАЛІ:
Гурыч Ж.Ф., дырэктара ДУА «Хабовіцкая сярэдняя школа». Яна расказала прысутным, якая работа была праведзена для таго, каб прыняць выхаванцаў уновым навучальным годзе, якія сумы былі затрачаны, якія ўмовы створаны. На дадзены момант для выхавання дзяцей ёсць усё неабходнае: дыдактычны матэрыял, гульнявы і спартыўны інвентар, развіваючыя гульні. У групе прыгожа, чыста і ўтульна. Аднак, адзначыла Жанна Фёдараўна, ёсць недахоп у надворным гульнявым абсталяванні: спартыўнае абсталяванне састарэлае, новае набыць - няма грошай.
РАШЫЛІ:
- Адзначыць здавальняючыя ўмовы для выхавання дашкольнікаў ва
ўстанове адукацыі.
- Аказаць дапамогу ў набыцці дзіцячай “Горкі”.
Галасавалі:
За- 10
Супраць– 0
Устрымаліся – 0
Старшыня папячыцельскага савета: Л.А.Царык
Сакратар папячыцельскага савета: І.В.Валасевіч
разгарнуць » / « згарнуць