Гульня "Інтэлектуал".
Вучні адгадвалі метаграмы, анаграмы і шарады. У другім туры шукалі беларускія словы праз лексічныя значэнні. Трэці тур закончыўся "Музейнай скарбонкай". Вучні называлі экспанаты па алфавіце беларускімі назвамі . Удзельнікі гульні спасцігалі таямніцы роднага слова, узбагачалі свой слоўнікавы запас. Перамагла Турубчук Анастасія, 7 клас.
КОНКУРС "Знаўцы роднай мовы"
Дзеці адгадвалі загадкі ,рэбус,чыталі вершы на беларускай мове,прымалі ўдзел у конкурсах "Хвілінка эрудытаў","Кемлівыя і знаходлівыя","Хто хутчэй".
Спадзяюся ,што гульня прабудзіла ў дзяцей цікавасць да роднай мовы і дзеці будуць з большай павагай адносіцца да яе.
Адказны Гелямент В.І.