Архив новостей - Хабовичская СШ
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

21.02.2019

Чытаем,спяваем,размаўляем па-беларуску

Справаздача аб правядзенні акцыі “Чытаем,спяваем,размаўляем па-беларуску”

   21 лютага, у Міжнародны дзень роднай мовы, у  Дзяржаўнай установе адукацыі “Хабовіцкая сярэдняя школа” у рамках акцыі “Чытаем, спяваем,размаўляем па-беларуску”вучням прапанавалася наступнае:
1.Анонс акцыі
2.Камандная гульня-спаборніцтва па станцыях “Адгадай слова”(5-11 класы)
3. Конкурс выразнага чытання (пачатковыя класы ).
4. Беларускі кірмаш гумару і весялосці  (1-11 класы)
5.Лінгвістычная гульня “Буслік”
Напярэдадні свята вучні пазнаёміліся з ходам акцыі і загадзя рыхтаваліся да кірмашу.21лютага перад пачаткам заняткаў быў зроблены анонс дня.Пачынаючы з 1-га перапынку ,5-11 класы , атрымаўшы ацэначныя лісты, камандамі хадзілі па станцыях “Рэбус”, “Загадкі”, “Крыжаванка”,“Метаграмы” , “Шарады”,”Перакладчыкі” і  ўгадвалі  беларускія словы, па-рознаму загаданыя.  Самымі  складанымі аказаліся станцыі з шарадамі  і метаграмамі. На 6-ым уроку журы працавала з ацэначнымі лістамі і  падлічвала колькасць набраных балаў , а ў гэты час вучні пачатковых класаў спаборнічалі ў выразным чытанні вершаў.Пераможцамі сталі Блядай Аляксандр, Шармаідзе Кіра, Балановіч Ілья.   У каманднай гульні “Угадай слова” лепшымі аказаліся вучні  10 класа. З магчымых 30 балаў яны набралі  29. Другое месца ў вучняў 9 і 7 класаў. Трэцяе – 8 клас. 
      Кульмінацыяй свята быў беларускі кірмаш гумару  і весялосці, да якога рыхтавалася ўся школа. Актыўны ўдзел бралі і настаўнікі, і вучні.Гучаў гумар,смех, песні ,танцы, ішоў бойкі “гандаль”. Абыякавых не было.Цэлы дзень у школе гучала роднае слова, пералівалася рознымі фарбамі настрояў і пачуццяў.

                                                                     Адказны настаўнік Крачко М.Е.

Фотоматериалы