Буклеты,летапіс школы - Хабовичская СШ
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Буклеты,летапіс школы

                             

Летапіс Хабовіцкай школы

Першае пісьмовае ўпамінанне пра в. Хабовічы датуецца 1563г.У візітацыях  ВКЛ 1700г пералічваюцца ўрочышчы, што належалі Хабовіцкай царкве(слайд 1, візітацыя).А пры царкве была царкоўна-прыхадская школа, таму і ведалі на памяць многія малітвы і спявалі псалмы па вечарах нашы прадзеды.Тым больш,што кнігу Біблія для людзей паспалітых Ф.Скарына выдаў яшчэ ў 1517г.

Як бачым , карані асветы ў в.Хабовічы ідуць з далёкай мінуўшчыны.Сёння больш дакладна мы можам сказаць пра тое,што ў 1916г ў Хабовічах дзеці ўжо вучыліся(слайд 2, дзеці)Пра гэта сведчаць старажылы.

 Будынак школы быў даволі вялікі і прыгожы.Стаяў ён насупраць царквы, і школа была царкоўна-прыхадская.Кожная школьная раніца пачыналася з малітвы, і заканчваліся ўрокі таксама малітвай.У ліку прадметаў была ўкраінская мова.

Навучаліся тут у розныя часы па-рознаму: і  па-руску, і да 1939г па –польску(слайд 3,ручка,чарніліца,дошка для пісьма).У гады ВАВ школа была закрыта.У яе будынку размясцілася нямецкая камендатура.У 1944г партызаны яе спалілі, каб выкурыць адтуль немцаў.Адразу ж пасля вайны навучанне ў школе прадоўжылася, толькі цяпер у сялянскіх хатах.Першая школа на хутары Мошкі ў хаце Гелямента Івана.Настаўнік з Дывіна Свідуновіч Аляксандр Афанасьевіч (слайд 4,фота Свідуновіча А.А.)  адзін сшытак падзяліў на ўсіх.Так і хадзілі ў школу доўгі час  з адным лісцікам. Другая школа была ў доме Бойціка Івана,затым у Камісарук Кацярыны,Бойка Аляксея і на хутары Язвінкі.

  Першым дырэктарам у Хабовіцкай школе быў Драздоў Пётр Уласавіч(слайд5,фота Драздова П.У)..А першымі настаўнікамі Кіцель Сцяпан Мікалаевіч, Аляксандр Сцяпанавіч з Паўлопаля.З Усходняй Беларусі прыехалі настаўніцы Рабкова Ніна Сцяпанаўна і Шарэнда Даря Лявонцьеўна.(слайд 6,фота Рабковай і Шарэнды)

     У 1949г пачалося будаўніцтва памяшкання школы сіламі жыхароў вёскі( слайд7, фота брыгады). У ліку будаўнікоў часта можна было ўбачыць і дырэктара Драздова П.У.У 1953г школа ўжо выпускала сваіх першых выпускнікоў.(слайд 8, першы выпуск)Пасаду дырэктара на нядоўгі час заняў Гураў.З 1955 па 1964г школай кіраваў Мельнічук Фёдар Рыгоравіч(слайд 9, фота Мельнічука з жонкай).

     Новая школа (фота ст. школы) стала ўпрыгожаннем вёскі.І кіпела ў ёй , віравала школьнае жыццё.Цудоўны дзіцячы хор выступаў з канцэртамі (слайд 10, хор,), актывісты драмгуртка наладжвалі цэлыя спектаклі.А якія акрабатычныя нумары паказвала Вілоўчык Кацярына(слайд 11) , можна толькі ўяўляць.

  Новы дырэктар быў  ініцыятыўны і гаспадарлівы( слайд 12,мельнічук). На школьным агародзе чаго толькі не вырошчвалі!Былі і цяплічкі,і парнічкі, юннаты гадавалі кролікаў.

     Фёдар Рыгоравіч мог змайстраваць для школы ўсё неабходнае сваімі рукамі,нават дрэваапрацоўчы станок. Рэзаў штыкетнік не толькі для патрэб школы, але і вяскоўцам дапамагаў.Падсобная гаспадарка была трывалым падмуркам матэрыяльнай базы школы.Выкладаў беларускую мову і літаратуру, нямецкую  мову і працу, меў вышэйшую адукацыю. “Супердырэктар”- так характарызуюць сёння Фёдара Рыгоравіча Мельнічука яго  былыя  вучні.

   З 1963 па 1986год у школу прыехалі Катыла Рыгор Сцяпанавіч і Ганна Уладзіміраўна(слайд13, Катылы).Рыгор Сцяпанавіч як дырэктар быў прыхільнік строгай дысцыпліны і парадку.Кабінет беларускай мовы і літаратуры ,загадчыкам якога была Ганна Уладзіміраўна, адпавядаў усім патрабаванням і быў лепшым у раёне.Катыла Ганна Уладзіміраўна (слайд14,узнагароды) мела шмат высокіх узнагарод,была выдатнікам народнай адукацыі.У школе актыўна працавалі піянерская і камсамольская арганізацыі.Рыгор Сцяпанавіч быў на пасадзе дырэктара 26 гадоў.

    Маладая піянерважатая Гром Ніна Мікалаеўна( слайд 15 маладая Н.Н.)з лёгкай рукі Максімовіча Міхаіла Іванавіча ,былога старшыні калгаса імя Кутузава, смела і ўпэнена павяла школьны карабель  курсам  індывідуалізацыі і дыферэнцыяцыі навучання .Касцяк настаўніцкага калектыву складалі мясцовыя педагогі (слайд 16,наст.кал.).Мяккасць і лаяльнасць Ніны Мікалаеўны паспрыялі самарэалізацыі настаўнікаў.Але памяшканне будынка школы патрабавала новага вырашэння і ,дзякуючы намаганням Ніны Мікалаеўны,пачалося будаўніцтва новай школы(слайд 17будаўн.новай школы).Калі бюджэтныя сродкі заканчваліся ,плячо падстаўляў Міхаіл Іванавіч Максімовіч,хаця ў той час ужо пачыналіся цяжкія часы для калгаса.

У  1999г дзверы новай школы былі ўрачыста адчынены для навучэнцаў.(адкрыццё новай школы)Калектыў настаўнікаў папаўняўся сваімі выпускнікамі:Гелямент В.І., Жалнярчук Л.С.Хвэдарэц С.М. Кірысюк Р.М., БалцянковаА А.,Жалнярчук С.В.,ДземасюкН І. і інш. У гады Ніны Мікалаеўны быў створаны ў 2005г гісторыка-краязнаўчы музей(музей).А ў 2014г, пасля выхаду Ніны Мікалаеўны на заслужаны адпачынак, кіраўніцтва школай ускладзена на  выпускніцу школы Гурыч Ж.Ф.,якая стараецца сумясціць  і строгі парадак  Рыгора Сцяпанавіча, і дабразычлівасць  Ніны Мікалаеўны і ўсё ж такі піша гісторыю школы сваім почыркам.   Жанна Фёдараўна не абмяжоўваецца функцыямі адміністратара,а  знаходзіць час пайсці з вучнямі ў паход,арганізаваць экскурсію, наладзіць вечар бальнага танца…