Архіў навін - Хабовичская СШ
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

03.03.23

Літаратурная гасцёўня

Завяршыўся Тыдзень беларускай мовы і літаратуры “Літаратурнай гасцёўняй”. На сустрэчу з вучнямі і работнікамі школы былі запрошаны выпускнікі, якія свой талент рэалізавалі ў розных галінах творчасці, і ім ёсць чым падзяліцца.

Гэта Сацута Наталля Мікалаеўна, паэт , спявачка, выпускніца Хабовіцкай базавай школы 1991 года, Каладзей Кацярына Мікалаеўна, вышывальшчыца, спявачка, выпускніца 1966 года, Суботка Людміла Фёдараўна, спявачка, выпускніца новай Хабовіцкай сярэдняй школы 2000 года. Завочнае знаёмства адбылося з выпускніцай 1999 года Валасевіч Святланай Пятроўнай, паэтам, спявачкай, і выпускніцай 2014 года Гром Лізаветай Пятроўнай, таксама спявачкай. Іх талент мы ўбачылі на экране.

Цёплая атмасфера, цікавыя факты, абмен уражаннямі – усё гэта стварыла сапраўднае душэўнае свята як для гаспадароў, так і для нашых гасцей.

Фотаматэрыялы