Як мы пазнаем сваю Радзіму ?
Мы вывучаем яе гісторыю, знаёмімся са знакамітымі людзьмі,падзеямі, якія адбываліся ў розны час,далучаемся да народных звычаяў і традыцый знаёмімся з нацыянальнай кухняй. Менавіта знаёмству з нацыянальнай кухняй і мясцовай кухняй было прысвечана мерапрыемства ярмарка-конкурс "Хабовіцкія прысмакі" ,паведзенае ў школе 17 снежня. У ім удзельнічалі вучні 2-11 класаў. Дзеці пазнаёміліся з асаблівасцямі нацыянальнай кухні,з найбольш распаўсюджанымі стравамі з бульбы, мяса,рыбы і інш. У ходзе конкурсу кожны клас прэзентаваў страву мясцовай кухні. Чаго толькі не было на святочным стале ?! Галушкі і варэнікі,клёцкі і каша , дранікі і бабка, каўбаса і сала. Дзеці расказвалі вершы,загадвалі загадкі,пелі песні і танцавалі.