Віртуальны музей - Хабовичская СШ
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Віртуальны музей


 
  

Кіраўнік музея: Крачко Марыя Еўдакімаўна  

 

          

   

Адрас: 225875 вул.Кутузава,31,в.Хабовічы,Кобрынскі р-н, Брэсцкая вобл.;тэл.школы:57-0-60, кіраўніка музея+37533643-42-80(МТС) ;

Дата заснавання – 09.05.2005 г намаганнямі ўсяго настаўніцкага калектыву. Першыя крокі да яго стварэння зрабіла Крачко М.Е., сабрала большую колькасць экспанатаў настаўнік гісторыі Слінко Л.С., якая да 2010 г была яго кіраўніком. З 2011 – 2012гг дзейнасць музея ажыццяўлялася пад кіраўніцтвам Ворана В. П., настаўніка гісторыі.

Назву “Вытокі “ падказалі думкі нашай вучаніцы Гелямент Марыны, якія  яна выказала ў сваёй навукова-`даследчай працы  “Мова маіх бацькоў і суседзяў”: “ Вытокі – гэта пачатак, тое, з чаго пачынаецца Чалавек. А Чалавек у чалавеку абуджаецца тады, калі ён усведамляе сябе сынам ці дачкой сваёй зямлі. Чалавек пачынаецца з радзімы… “

Плошча музея -75 м. кв., пакой закрываецца,  4 сталы для правядзення заняткаў гурткоў, музейных урокаў і самастойнай працы вучняў.

Прадметаў асноўнага фонду -337, дапаможнага фонду -176, усяго – 513.

 У 2016г усе фонды музея былі перанесены ў памяшканне былой бібліятэкі. Прыйшлося максімальна выкарыстоўваць кніжныя стэлажы.

Экспанаты музея дзеляцца на два накірункі: гістарычныя і этнаграфічныя.

Гістарычны раздзел   прадстаўлены стэндамі і вітрынамі-тумбамі .Усяго іх -11:

Асноўныя раздзелы экспазіцыі:

     1) Этнаграфічны куток

     2) Гісторыя вёскі

    3) Ветэраны настаўніцкай працы(гісторыя школы)
   4) Наша школьная планета(выпускнікі)
   5) Яны прайшлі дарогамі вайны
   6) З полымя Афгана

   7) Вясковая святыня

  8) Гісторыя калгаса

  9) Заслугоўваюць пашаны

10) Забытыя рэчы

11)З гісторыі грошай

  Над экспазіцыямі зверху на сцяне вялікімі літарамі  словы Алеся Разанава як ідэя стварэння музея:

   “З прадоння мінулых гадоў  узнікаюць падзеі,з падзеяў –людзі”. Гэтымі словамі мы нашым вучням даводзім , што з падзеяў складаецца наша мінулае, а стваралі яго людзі.
Гістарычныя экспазіцыі даюць магчымасць для правядзення тэматычных экскурсій  па гісторыі вёскі, калгаса, школы.

Галоўная дастапомнасць Хабовіч – гэта культурна-гістарычны помнік 19 ст.- Свята-Пакроўская царква.”Гісторыя хабовіцкага храма ў падзеях і асобах” – адна з цікавейшых экскурсій у музеі.Зараз яна папоўнілася новымі  каштоўнымі матэрыяламі. 

       Папулярнасцю карыстаецца і экскурсія Гісторыя школы”, якая да 100-гадовага юбілею ўстановы адукацыі  значна ўзбагацілася ў выніку пошукавай дзейнасці асобных навучэнцаў.Таксама да юбілею быў выпушчаны буклет “Летапіс школы”.


Знайсці больш звестак пра падзеі, іх матэрыяльнае і дакументальнае пацверджанне, даведацца пра людзей  і іх уклад у развіццё вёскі – вось асноўная задача пошукавай дзейнасці актыву музея. 
   Насупраць дзвярэй,трошкі злева ўздоўж сцяны на стэлажах і падстаўках кампактна размешчаны прадметы побыту нашых продкаў, этнаграфічныя знаходкі, якія адлюстроўваюць мужчынскія (выстава злева  з с\г прыладамі) і жаночыя (выстава справа з адзеннем,прыладамі для апрацоўкі лёну і г.д.) клопатамі. Сярод экспанатаў прадметна-побытавай культуры нашай вёскі можна выдзяліць галоўныя: кросны, калаўрот,тканыя посцілкі-“радугі”,часальніца лёну,прасніца,церніца,чаўнакі,прадметы жаночага і мужчынскага адзення: кажух,латуха,наміткі,калекцыя фартушкоў,андарак,сарочкі,скрыня,куфар,калекцыя ручнікоў,паліца з глінянымі вырабамі,вырабы з саломы,вышыўкі.


  Сярод   с\г прылад:ярмо,драўлянае кола,жорны,маслабойка,ступа,плеценыя вырабы з лыка,цэп,рыбацкія снасці і г.д.Прадстаўлены і жалезныя вырабы.

  Экскурсіі па этнагафічным куточку асабліва падабаюцца пачаткоўцам і сярэдняму звяну.Сярод іх: “Побыт нашых продкаў”,”Беларуская гаспадарка”,”Эх,лён-лянок” і інш.Хабовіцкія “Вытокі” –цэнтр не толькі патрыятычнага і грамадзянскага выхавання, але і шырокі адукацыйны рэсурс. Наладзілася правядзенне музейных урокаў па розных дысцыплінах з максімальным выкарыстаннем матэрыялаў музея.Адабраны матэрыялы для лекцый па вывучэнні гісторыі, культурнай спадчыны як свайго краю, так і Беларусі ўвогуле.

Аглядавую экскурсію праводзяць  5 экскурсаводаў-старшакласнікаў.Экскурсіі для пачаткоўцаў  - юныя  экскурсаводы-шасцікласнікі.

 Аформлена 6 тэматычных выстаў:”Сваёй зямлі вянкі складаю”,“Рэха вайны”, “Па родным краі”, “Людзі зямлі нашай”,"Крылы ільняныя-ручнікі...","Матулін фартушок".

 70-годдзю Вялікай Перамогі  прысвячаецца папка “ У нашых сэрцах не згасае памяць” з тэматычнымі інтэрактыўнымі экскурсіямі  да экспазіцыі “Яны прайшлі дарогамі вайны.
      У абласным этапе рэспубліканскага конкурсу “Их подвиг мы в сердце храним” (2015г) справаздача музея “Вытокі”  заняла 2 месца.

У нашым музеі адсутнічаюць матэрыялы, пастаўленыя на ўлік  у дзяржаўным музеі.

  Музей наведваюць  не толькі школьнікі, настаўнікі, але і мясцовыя  жыхары, іх госці, госці школы.

 Матэрыяламі музея часта карыстаюцца вучні для напісання сачыненняў, рэфератаў, навукова-даследчых прац.

  З 2014 г мы прымаем ўдзел  у раённым фестывалі “Парад музеяў”. 

   Музей падтрымлівае сувязь з Кобрынскім ваенна-гістарычным музеем А.В.Суворава, з гісторыка-краязнаўчым музеем Хідрынскай СШ, наладжваюцца сувязі з другімі музеямі устаноў адукацыі, бібліятэкай Сувораўскага музея, з прыватнымі асобамі,  зацікаўленымі ў дзейнасці музея.    

 

Фотаматэрыялы

04.03.23

Музейный урок "Есть такое слово "Выжить!"

разгарнуць » / « згарнуць
15.02.23

Музейный урок "Афганистан - наша память и боль"

разгарнуць » / « згарнуць
27.04.21

Хабовичи репортаж музей

разгарнуць » / « згарнуць
15.02.21

Навечна ў памяці

разгарнуць » / « згарнуць
10.12.20

Обзорная экскурсия музея(видео)

разгарнуць » / « згарнуць
21.09.20

Ткацкія вырабы

разгарнуць » / « згарнуць

разгарнуць » / « згарнуць
30.12.19

Гліняныя вырабы

разгарнуць » / « згарнуць
17.12.19

Восеньскія святы

разгарнуць » / « згарнуць
11.10.19

Тэматычная эскурсія

разгарнуць » / « згарнуць
10.09.19

Музейны урок

разгарнуць » / « згарнуць
04.09.19

Да Дня беларускай пісьменнасці

разгарнуць » / « згарнуць
24.05.19

Музейный урок "Забытые вещи"

разгарнуць » / « згарнуць
22.05.19

Музейный урок о белорусской семье

разгарнуць » / « згарнуць

Навіны 2018/2019

разгарнуць » / « згарнуць

Работа музея

разгарнуць » / « згарнуць

Экскурсіі(тэксты)

разгарнуць » / « згарнуць

Навіны

разгарнуць » / « згарнуць